У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі  прайшоў заключны канцэрт V Пасхальнага фестывалю “МІНУЛАЕ. СУЧАСНАЕ. БУДУЧЫНЯ: ДЫЯЛОГ ЧАСУ”  у межах Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь і напярэдадні 90-годдзя Акадэміі 

Спрадвеку хрысціянская праваслаўная традыцыя была злучана з мастацтвам харавога спеву . Традыцыі айчыннага харавога выканальніцтва  яўляюцца нацыянальным здабыткам, нашай спадчынай. Сёння мы павінны захоўваць іх,
перадаваць наступным пакаленням дзеля жыцця нацыі і нашай будучыні 

Канцэрт харавой музыкі “Вечнасць/Духоўнасць/Спадчына”  заняў асаблівае месца ў праграме Пасхальнага фестывалю . Ганаровым госцем вечара стау́ дырэктар Мiнскага духоу́нага вучылiшча айцец Iаан Задарожны , якi звярнуу́ся да прысутных з пастырскiм словам. 

У праграме  вечара прагучалi духоўныя творы  С.Рахманінава, А.Грэчанінава, С.Бугасава, С.Якімава, В.Калістратава, С.Танеева, якiя напоўнілі сэрцы і душы святлом і сілай 

Выканаўцы  – Студэнцкі хор акадэміі музыкі, кіраўнік і дырыжор Інэса Бадзяка, хормайстар Ганна Арлукевіч і Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А. Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік Сямён Кліманаў, хормайстары Вольга Іжык і Юрый Казакевіч. Канцэртмайстары  – Вікторыя Слайкоўская i Алена Леўчанка.

Канцэрт вяла Вольга Царык

Categories:

Alma Mater
Наш учитель
Художественный руководитель
Мы в социальных сетях