14 лістапада ў Архiкатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся канцэрт харавой і арганнай музыкі ў рамках 19-га фестывалю духоўнай музыкі “У гонар святой Цэцыліі”
Праграма, складзеная з яскравых прыкладаў кампазітараў эпохі рэнесанса і сучасных аўтараў у суправаджэнні аргана гучала велічна і ўрачыста пад скляпеннямі касцёла.
Усе слухачы змаглі атрымаць асалоду ад прыгажосці і чысціні духоўнай музыкі ў выкананні Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
(мастацкі кіраўнік і дырыжор – Інэсса Бадзяка),
Жаночага хору (дырыжор – Ганна Арлукевіч) і арганісткі – Ганны Лабкоўскай. Таксама, разам з арганам пранікнёна гучаў голас салісткі – Крысціны Арлоўскай.
Такім чынам мы распачынаем праект нашага кіраўніка І.М.Бадзяка пад назвай “Харавы куфар. Музычныя сустрэчы сяброўства”
•••
#хорбгам #choirbgam #choirbsam #choir #choralconducting #music #choralmusic #choralsinging #belarus #minsk








